Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Віншаванне з Днём юрыста

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём юрыста!

На сучасным этапе развіцця чалавецтва ні адна сфера жыццядзейнасці не можа абысціся без прававой падтрымкі. Сёння юрыдычная супольнасць Рэспублікі Беларусь, у склад якой уваходзяць пракуроры, суддзі, адвакаты, натарыусы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, а таксама ўсе, для каго юрыспрудэнцыя стала прафесійнай дзейнасцю, аб'ядноўвае прызнаных майстроў сваёй справы, граматных, прынцыповых і прыстойных спецыялістаў. Ад іх работы залежаць лёсы людзей, рост прававой культуры грамадства і рэалізацыя заканадаўчых норм дзяржавы.

Прыемна адзначыць, што ў сістэме Дзяржаўнага камітэта па маёмасці працоўную дзейнасць ажыццяўляюць спецыялісты юрыдычнага профілю, якія неаднаразова пацвярджалі сваё высокае майстэрства і дэманстравалі прафесіяналізм пры рашэнні важных дзяржаўных задач. Дзякуючы бесперапыннай актуалізацыі ведаў, належнаму стаўленню да выконваемай работы, настойлівасці і пастаяннаму пошуку эфектыўных шляхоў удасканальвання заканадаўства ў Беларусі паспяхова рэалізуецца адзіная палітыка ў галіне зямельных і маёмасных адносін, ацэначнай дзейнасці, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, яе інвентарызацыі і ўліку, а таксама другіх немалаважных напрамках работы сістэмы Дзяржкаммаёмасці.

У гэты святочны дзень жадаю вам крэпкага здароўя, дабрабыту, міру і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/vinshavanne-z-dnem-jurysta-8731/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.