Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Віншаванне з Днём Перамогі

Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі!

Дзень Перамогі – гэта гістарычная дата для кожнага беларуса, якая з'яўляецца самым яркім пасведчаннем сілы духа, незгінальнай стойкасці і мужнасці нашага народа.

Гэты дзень стаў для ўсіх сімвалам нацыянальнай гордасці і велічы Радзімы. Ніколі не будзе аддадзена забыццю мужнасць і самаахвярнасць нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, дзякуючы якім была здабыта Вялікая Перамога. 

Сёння наша краіна – сімвал міру, бяспекі і працвітання. І гэтым мы ў першую чаргу абавязаны  ветэранам. У нашых сэрцах заўсёды будзе памяць аб героях, якія ваявалі на франтах і працавалі ў тыле дзеля свабоды і шчаслівай будучыні роднай зямлі.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім крэпкага здароўя, шчасця, цяпла, міру, дабрабыту і новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/vinshavanne-z-dnem-peramogi-9225/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.