Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Завяршылася рабочая паездка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча ў Гродзенскую вобласць

У ходзе рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з аб'ектам «Рэканструкцыя чыгуначнага маста пад аўтамабільны мост праз раку Нёман з транспартнымі падыходамі». Новы мост будзе чатырохпалосным з веласіпеднай і пешаходнай дарожкай. Аб'ект разгрузіць цэнтр горада ад транзітных транспартных патокаў і ў перспектыве стане адным з участкаў знешняй аб'язной магістралі.

Акрамя гэтага, кіраўнік Дзяржкаммаёмасці наведаў ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання могілак у раёне чыгуначнай станцыі Аульс г. Гродна, а таксама планаванае месца пад новыя могілкі, прадугледжаныя генеральным планам горада.

У рамках наведвання Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» Дзмітрый Матусевіч узнагародзіў Івана Казарэза нагрудным знакам адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сістэме дзяржмаёмасці». Іван Казарэз больш за 45 гадоў прапрацаваў у сістэме «Праектны інстытут Гроднадзіпразем» і дасягнуў значных поспехаў, у сувязі з чым і быў удастоены ўзнагароды.


























Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч і старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў абмеркавалі пытанні развіцця зямельных адносін у Гродзенскай вобласці.

Далей адбылася сустрэча з працоўным калектывам Галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гродзенскага аблвыканкама, дзе Дзмітрый Матусевіч адзначыў неабходнасць удасканалення зямельнага заканадаўства, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія цікавяць работнікаў.


























У завяршэнне рабочай паездкі старшыня Дзяржкаммаёмасці наведаў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з вынікамі работы прадпрыемства, а таксама правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і працоўным калектывам, падчас якой абмяркоўваліся перспектывы і напрамкі развіцця агенцтва і ўсёй галіны ў цэлым.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/zavjarshylasja-rabochaja-paezdka-starshyni-dzjarzhaunaga-kamiteta-pa-maemastsi-dzmitryja-matusevicha-u-7201/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.