Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Здзейсніцца вебінар «Кадастр, экспертныя камісіі па ацэнцы, лічбавая дэталёвая карта горада і працэдуры землеўпарадкавання на прыкладзе федэральнай зямлі Саксонія, горад Лейпцыг»

У рамках супрацоўніцтва Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Федэральнага таварыства па рэалізацыі і кіраванні землямі (Федэратыўная Рэспубліка Германія) здзейсніцца вебінар «Кадастр, экспертныя камісіі па ацэнцы, лічбавая дэталёвая карта горада і працэдуры землеўпарадкавання на прыкладзе федэральнай зямлі Саксонія, горад Лейпцыг».

Мэта мерапрыемства – знаёмства з вопытам Германіі ў галіне кадастра, ацэнкі нерухомай маёмасці, працэдур землеўпарадкавання, цыфравізацыі і кансалідацыі зямель на прыкладзе г.Лейпцыга.

З нямецкага боку на вебінары выйдуць спецыялісты Федэральнага таварыства па рэалізацыі і кіраванні землямі, службы геаінфармацыі і землеўпарадкавання г.Лейпцыга і офіса па пытаннях перапланіроўкі зямельных участкаў.

З беларускага боку да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, Нацыянальнага кадастравага агенцтва, тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі, РУП «Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі», асацыяцыі ацэначных арганізацый, ГТ «Зямельная рэформа». 

Дата і час правядзення вебинара: 16 ліпеня 2020 г. з 13.00 да 18.00.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/zdzejsnitstsa-vebinar-kadastr-ekspertnyja-kamisii-pa-atsentsy-lichbavaja-detalevaja-karta-gorada-i-pratsedury-7113/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.