Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Ці падлягае ўключэнню ў пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстанай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, невыкарыстоўваемая і неэфектыўна выкарыстаная маёмасць, якая перададзена акцыянерным таварыствам па дагаворах бязвыплатнага карыстання?

Згодна з нормамі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 г. № 2103-XII ”Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“ і Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2006 г. ”Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднаннях“ маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, можа быць перададзена ў бязвыплатнае карыстанне рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскiм аб'яднанням і гаспадарчым таварыствам, створаным у адпаведнасцi з заканадаўствам аб прыватызацыі (іх правапераемнiкам).

Такім чынам, пры наяўнасці невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстанай рэспубліканскай маёмасці, якая знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні дзяржаўных органаў і рэспубліканскіх юрыдычных асоб, або перададзена ў бязвыплатнае карыстанне рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскiм аб'яднанням і гаспадарчым таварыствам, створаным у адпаведнасцi з заканадаўствам аб прыватызацыі (іх правапераемнiкам), інфармацыя пра яе падлягае ўключэнню ў пералік.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.gki.gov.by/by/questions_answers-orsha-by/view/tsi-padljagae-ukljuchennju-u-peralik-nevykarystouvaemaj-i-neefektyuna-vykarystanaj-maemastsi-jakaja-5262/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2023
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.