Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

13 верасня 2019 года Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў знаходзіцца ў рабочай паездцы ў Гродзенскай вобласці

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці ў адпаведнасці з зацверджаным графікам выездаў членаў рэспубліканскіх інфармацыйных груп, зацверджаным Главой Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай, наведае ў г. Гродна ААТ «Дарожна-будаўнічы  трэст № 6».

Адкрытае акцыянернае таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 6» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па будаўніцтве і рамонце аўтамабільных дарог у  вобласці і ўваходзіць у склад холдынгу «Белаўтадар».

Андрэй Гаеў сустрэнецца з кіраўніцтвам і працоўным калектывам трэста і азнаёміцца з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі яго работы.


Апошнія навіны