Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

17 студзеня 2019 года Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў знаходзіцца ў рабочай паездцы ў Брэсцкай вобласці

Кіраўнік Дзяржкаммаёмасці у адпаведнасці з зацверджаным Першым намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Турчиным  графікам прыёму ў першым паўгоддзі 2019 года грамадзян у рэгіёнах рэспублікі намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, правядзе ў горадзе Баранавічы прыём грамадзян у раённым выканаўчым камітэце.

Акрамя таго, у адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у рамках сённяшняй рабочай паездкі у Брэсцкую вобласць Андрэй Гаеў таксама наведае адно з прадпрыемстваў холдынга «Белрэсурсы»ААТ «Бархім», дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам і працоўным калектывам прадпрыемства і азнаёміцца з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі яго работы.


Апошнія навіны