Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Аб змяненнях да тэхнічных кодэксаў усталяванай практыкі аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў

На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь афіцыйна апублікаваны змяненні да тэхнічных кодэксаў усталянай практыкі аб адзнацы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў.

Загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2018 года № 263 «Аб зацвярджэнні і ўвядзенні ў дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў» зацверджаны  наступныя змяненні:

змяненне № 1 да тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі ТКП 52.3.01-2015 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Ацэнка кошту капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў як аб'ектаў нерухомай маёмасці» (рэгістрацыйны нумар Нацыянальнага реестра 8/33904);

змяненне № 1 да тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі ТКП 52.3.02-2015 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Ацэнка кошту жылых дамоў, садовых дамоў (дач) і жылых памяшканняў, за выключэннем аб'ектаў незавершанага будаўніцтва» (рэгістрацыйны нумар Нацыянальнага реестра 8/33905);

Звяртаем увагу, што згодна загаду № 263 прызначаныя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ўводзяцца ў дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.


Апошнія навіны