Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Аб'екты ААТ «Віцебскаблаўтатранс» прапануюцца да здачы ў арэнду і продажы на аўкцыене

У мэтах выканання даручэння Віцебскага аблвыканкама камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з ААТ «Віцебскаблаўтатранс» праведзена абследаванне аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ва ўласнасці акцыянернага таварыства.

Па выніках абследавання выяўлена 23 невыкарыстоўваемых і 9 неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомай маёмасці.

Акцыянерным таварыствам «Віцебскаблаўтатранс» вызначаны спосабы і тэрміны ўцягнення ў гаспадарчы абарот дадзенай маёмасці. Аб'екты прапануюцца да здачы ў арэнду і продажы на аўкцыёне. Частку аб'ектаў плануецца перадаць у камунальную ўласнасць пад жылую забудову.

Азнаеміцца з пералікам аб'ектаў можна тут.

Па пытаннях набыцця або арэнды маёмасці звяртацца ў ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Кантактны тэлефон: +375 (29) 710-82-90 (Манько Уладзімір Аляксандравіч).  


Апошнія навіны