13.06.2019
Абмежаванне выкарыстання паветранай прасторы на перыяд II Еўрапейскіх гульняў 2019 года
Зоны абмежавання выкарыстання паветранай прасторы на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ўжо на Публічнай кадастравай карце і даступныя для азнаямлення ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.map.nca.by
Слой сфарміраваны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2019 г. №191 «Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і перададзены ў адрас ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» для размяшчэння на публічнай карце.
ВАЖНА! Зоны абмежавання ставяцца ў перыяд з 09.00 17 чэрвеня 2019 года да 09.00 4 ліпеня 2019 года і распаўсюджваюцца на паветраныя судны (уключаючы БЛА) і авіямадэлі.


Публічная кадастравая карта Рэспублікі Беларусь – высокадакладны, тэхналагічны электронны спосаб адлюстроўвання інфармацыі з рэгістраў, рэестраў дзяржаўнага зямельнага кадастру і любых іншых звестак, размешчаных на карце па ўзгадненні з яе праваўладальнікам.
Апошнія навіны