Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Адбудзецца конкурс па продажы акцый ААТ «Меркурый-Барысаў»

Адбудзецца конкурс па продажы 127 442 акцый ААТ «Меркурый-Барысаў» (38,91% статутнага фонда), якія знаходзяцца ва ўласнасці Барысаўскага раёна. Пачатковы кошт – Br732 791,5.

Продаж акцый ажыццяўляецца на наступных умовах, падлягаючых выкананню ўдзельнікам, які выйграў конкурс, або адзіным удзельнікам конкурсу на працягу аднаго года з даты заключэння дагавора куплі-продажу акцый:
  • унясенне ў статутны фонд ААТ «Меркурый-Барысаў» грашовых сродкаў у памеры не менш за Br100 тысяч;
  • захаванне колькасці працоўнага калектыву і прытрымліванне ўмоў, прадугледжаных калектыўным дагаворам;
  • захаванне асноўнага віду эканамічнай дзейнасці ААТ «Меркурый-Барысаў». 
Памер статутнага фонда ААТ «Меркурый-Барысаў» складае 564 Br117,03, або 327 499 акцый. Намінальны кошт адной – Br1,72. 

Конкурс пройдзе 31 жніўня 2021 года па адрасе: г. Барысаў, вул. Чапаева, 6 (каб. 215). Пачатак у 11:00. З падрабязнай інфармацыяй аб умовах продажу акцый можна азнаёміцца тут, а таксама па тэлефоне 8 (0177) 73 30 51.


Апошнія навіны