Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Адбыўся семінар па пытаннях арганізацыі і кантролю якасці землеўпарадкавальных работ

На базе Праектнага інстытута «Гомельдзіпразем» здзейснілася штогадовая нарада, прысвечаная пытанням арганізацыі і кантролю якасці землеўпарадкавальных работ УП «Праектны інстытут «Белдзіпразем» і яго даччыных прадпрыемстваў.

Удзельнікі семінара разгледзелі ход рэалізацыі новаўвядзенняў і змяненняў заканадаўства ў сферы рэгулявання зямельных адносін, выкарыстання і аховы зямель. Таксама былі абмеркаваны перспектывы развіцця Геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і пытанні ўкаранення і выкарыстання яго падсістэм упраўленнямі па землеўпарадкаванні выканаўчых камітэтаў.

Акрамя таго, былі прадстаўлены вынікі маніторынгу якасці выканання землеўпарадкавальных работ ГП «Праектны інстытут «Гомельдзіпразем», на аснове якіх прапануюцца дадатковыя меры па паляпшэнні якасці работ і паслуг прадпрыемства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бобер, прадстаўнікі Праектнага інстытута «Белдзіпразем» і яго даччыных прадпрыемстваў, а таксама галоўнага упраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама.


Апошнія навіны