Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў

21 чэрвеня стадыён «Дынама» прыме больш за 22 тысячы гледачоў. Цырымонія адкрыцця – гэта шоу, якое больш ніколі не паўторыцца. Сцэнарый, дэкарацыі, складаныя харэаграфічныя пастаноўкі, музычныя нумары і многія іншыя творчыя рашэнні – усе гэта ствараецца спецыяльна для мінскай цырымоніі. 


Каля чатырох тысяч спартсменаў прымуць удзел у спаборніцтвах у 15 відах спорту. Мультыспартыўны форум пачнецца з урачыстай цырымоніі адкрыцця.

Гасцей цырымоніі чакае не толькі яркае шоу, але і магчымасць прыняць у ім непасрэдны ўдзел дзякуючы спецыяльнаму глядацкаму рэквізіту, які застанецца ў якасці прыемнага сувеніра на памяць аб II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску. Кожны госць знойдзе на сваім глядацкім месцы набор падарункаў, у тым ліку рукзак з лагатыпам гульняў і святлівы бранзалет.

Апошнія навіны