Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень бясплатных кансультацый пройдзе ў Магілёўскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры

У рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» і яго філіялах 6 лістапада пройдзе Адзіны дзень бясплатных кансультацый.

Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб змогуць атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з тэхнічнай інвентарызацыяй і дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, афармленнем здзелак з нерухомай маёмасцю, выкананнем землеўпарадкавальных работ, ацэнкі.

Кансультацыі будуць праводзіцца з 9.00 да 13.00 пры дапамозе тэлефоннай сувязі:
  • +375 222 29 28 09, +375 222 29 30 03, +375 222 29 30 07, +375 222 29 30 45 (па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці);
  • +375 222 29 29 12, +375 222 29 29 32, +375 222 29 29 52 (па пытаннях тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці);
  • +375 222 29 29 11 (па пытаннях землеўпарадкавання і геадэзіі);
  • +375 222 29 28 06 (па пытаннях ацэнкі нерухомай маёмасці і абсталявання).


Апошнія навіны