30.09.2020
Акцыі ААТ «Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання» уключаны ў каціравальны ліст біржы

Акцыі ААТ «Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання» (ААТ «Гроднагандмаш») прайшлі працэдуру лістынга ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і з 30 верасня 2020 г. дапушчаны да звароту на пляцоўцы «Рынак дзяржпрадпрыемстваў».
Доля г.Гродна ў статутным фондзе таварыства складае 98,83 %.
ААТ «Гроднагандмаш» займаецца вытворчасцю посуду, медыцынскага абсталявання, а таксама тэхналагічнага абсталявання для грамадскага харчавання, сельскай гаспадаркі і прадпрыемстваў харчовай перапрацоўкі.
Акрамя таго, адным з напрамкаў дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца металаапрацоўка (болей 70 % серыйна выпускаемых вырабаў – з нержавеючай сталі) і апрацоўка розных ліставых матэрыялаў.
Трэба адзначыць, што ў каціравальныя лісты біржы таксама ўключаны акцыі ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Рыбгас Солы», ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат», ААТ «Гандльмаш», ААТ «Гомельбудматэрыялы», ААТ «МАПІД» і ААТ «122 Упраўленне начальніка работ механізацыі» з доляй дзяржавы ў статутным фондзе.
Апошнія навіны