14.01.2021
Акцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Нярудпрам» уключаны ў каціравальны ліст біржы

Акцыі ААТ «Нярудпрам» (Мінская вобл., в. Крапужына) прайшлі працэдуру лістынга ў Беларускай валютна-фондавай біржы і з 13 студзеня 2021 г. дапушчаны да звароту на пляцоўцы «Рынак дзяржпрадпрыемстваў». Доля Мінскай вобласці ў статутным фондзе прадпрыемства складае 99,74 %.
ААТ «Нярудпрам» працуе на рынку нярудных будаўнічых матэрыялаў болей 70 гадоў і з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў у гэтай сферы ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці таварыства з'яўляюцца здабыча і перапрацоўка пясчана-гравійнай сумесі з выпускам нярудных будаўнічых матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў будаўнічым комплексе ў выглядзе дробных і буйных запаўняльнікаў пры вытворчасці бетонных вырабаў, будаўнічых раствораў, сухіх сумесей.
Трэба адзначыць, што ў каціравальныя лісты біржы ўжо ўключаны акцыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадар», ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «Рыбгас Солы», ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат», ААТ «Гандльмаш», ААТ «Гомельбудматэрыялы», ААТ «МАПІД», ААТ «122 Упраўленне начальніка работ механізацыі», ААТ «Гродгандльмаш» і ААТ «Інвет», а таксама ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».
Апошнія навіны