30.08.2019
Актуальнае анлайн-апытанне "Ці ведаеце вы аб мерах інфармацыйнай бяспекі ў кіберпрасторы?" праводзіцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў
Яго мэта - вызначыць узровень дасведчанасці насельніцтва аб базавых аспектах папярэджання проціпраўнай дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацаваць эфектыўныя падыходы да прафілактычнай работы ў гэтай галіне.
З улікам устойлівай тэндэнцыі павелічэння колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў запрашае ўсіх прыняць удзел у правядзенні анлайн-апытання.
Апошнія навіны