Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Актуальнасць вакцынацыі супраць COVID-19

У цяперашні час важным кампанентам у барацьбе з інфекцыяй COVID-19 з'яўляецца вакцынацыя насельніцтва. Згодна з Нацыянальным планам мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады плануецца ахапіць прышчэпкамі не менш за 60% насельніцтва краіны, што дазволіць стварыць калектыўны імунітэт і прадухіліць распаўсюджванне інфекцыі. Вакцынацыя насельніцтва праводзіцца на бясплатнай аснове.

Дзе можна зрабіць прышчэпку супраць COVID-19? 

Ва ўсіх паліклініках краіны праводзіцца вакцынацыя супраць COVID- 19. Для таго, каб аптымальна арганізаваць работу па вакцынацыі, ва ўсіх паліклініках арганізаваны запіс на вакцынацыю (па тэлефоне або online). Таму калі Вас пакуль не запрасілі на вакцынацыю, запішыцеся на яе.

Якія вакцыны даступныя для правядзення вакцынацыі ў нашай краіне?

У цяперашні час прымяняюцца наступныя вакцыны:
  • Гам-КОВИД-Вак, краіна-вытворца Расійская Федэрацыя;
  • Гам-КОВИД-Вак, краіна-вытворца Рэспубліка Беларусь;
  • інактываваная вакцына супраць SARS-CoV-2 (клеткі Веро), краіна- вытворца КНР.
  • Даведачна: Вакцына Гам-КОВИД-Вак часцей называецца «Спадарожнік V».

Як доўга захоўваецца абарона?

Даследаванні ў дачыненні да працягласці поствакцынальнай абароны працягваюцца. У цяперашні час ёсць пацвярджэнні, што імунная абарона пасля вакцынацыі Гам-КОВИД-Вак захоўваецца не менш за 9 месяцаў і, магчыма, па выніках матэматычнага мадэліравання, да 2-х гадоў. Але дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Акрамя таго, чакаецца, што поствакцынальны імунітэт будзе болей моцным за постінфекцыйны, паколькі імунны адказ на вакцыну з'яўляецца больш выбарчым і сільным, чым пры натуральным інфіцыраванні.

Ці можна і трэба рабіць прышчэпку ад COVID-19 тым, хто перахварэў каранавіруснай інфекцыяй?

У асоб, якія перанеслі COVID-19, захоўваецца рызыка паўторнага інфіцыравання. І калі ў першыя некалькі гадоў пасля перанесенай інфекцыі гэта рызыка дастаткова нізкая, то ў наступныя месяцы яна значна павялічваецца. Выпадкі паўторнага захворвання рэгіструюцца, у тым ліку і ў Беларусі.

Вакцынацыя можа быць пачата пасля поўнай папраўкі ад перанесенай COVID-19. Калі захворванне перанесена ў сярэдняцяжкай або цяжкай форме, то па рашэнні ўрача прышчэпку мэтазгодна правесці праз 1-4 тыдні пасля папраўкі. Але ўлічваючы, што 3-6 месяцаў постінфекцыйны імунітэт найбольш імаверна забяспечыць абарону ад паўторнага захворвання, можна адкласці пачатак вакцынацыі на гэты перыяд.

Тым, хто перанёс раней COVID-19 таксама, як і тым, хто не сутыкаўся з узбуджальнікам гэтай інфекцыі, трэба рабіць прышчэпкі. Вакцынацыя забяспечыць больш працяглую і паўнацэнную абарону ад наступнага заражэння. Па даных, атрыманых у ходзе 3-й стадыі клінічных выпрабаванняў вакцыны Гам-КОВИД-Вак, вызначана, што ўзровень віруснейтралізуючых антыцелаў у 1,3-1,5 разы больш у тых, хто быў вакцынаваны, у параўнанні з тымі, хто перанёс раней інфекцыю.

Як можна лабараторна праверыць – ці выпрацаваўся імунітэт пасля прышчэпкі?

Лабараторныя даследаванні для ацэнкі ўзроўню сфарміраванай абароны пасля вакцынацыі не з'яўляюцца руціннымі ні ў адной краіне свету ў цяперашні час. У нашай краіне гэтыя даследаванні праводзяцца ў рамках асобных праектаў (праграм).

Якія дакументы выдадуць пасля прышчэпкі?

Усім, хто атрымаў прышчэпку супраць COVID-19 і не плануе выезд за граніцы краіны на працягу года пасля вакцынацыі-2, будзе выдавацца выпіска з медыцынскіх дакументаў, якая пацвярджае правядзенне вакцынацыі-1 і вакцынацыі-2. Тым, хто атрымалі прышчэпкі і плануюць выезд за граніцы краіны на працягу года пасля вакцынацыі-2, па патрабаванні будзе выдавацца сертыфікат, які пацвярджае правядзенне вакцынацыі. У сертыфікат звесткі ўносяцца як на рускай, так і на англійскай мовах. Пашпартная частка запаўняецца як у пашпарце.

Формы гэтых дакументаў зацверджаны загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.




Апошнія навіны