Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Актывы зарэгістраваных ў Мінску дзяржаўных арганізацый выраслі на 6,7%

Штогод больш за 2 тысячы размешчаных на тэрыторыі горада Мінска балансатрымальнікаў дзяржаўных аб’ектаў нерухомай маёмасці даюць у камітэт «Мінскгармаёмасць» інфармацыю для актуалізацыі Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці.

Па выніках праведзенай у 2020 годзе зверкі ў рэестры зарэгістравана 1224 і 750 арганізацый камунальнай і рэспубліканскай форм ўласнасці адпаведна, у якіх дзяржаўная маёмасць знаходзіцца на праве аператыўнага кіравання або гаспадарчага вядзення, і 147 гаспадарчых таварыстваў, якім маёмасць перададзена па дагаворах бязвыплатнага карыстання.

Актывы дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і органаў дзяржкіравання з пачатку 2019 года павялічыліся на 8,9 млрд.руб. (6,7%) і па стане на 01.01.2020 склалі 131,5 млрд.руб. Іх рост абумоўлены ў асноўным праведзенай мадэрнізацыяй і пераацэнкай асноўных сродкаў, кошт якіх на 01.01.2020 склаўся ў памеры 65,3 млрд.руб. (01.01.2019 – 63,3 млрд.руб.).

На сённяшні дзень за дзяржаўнымі арганізацыямі замацавана каля 36 тысяч будынкаў і ізаляваных памяшканняў, 116 тысяч збудаванняў і перадатачных прылад, 66 тысяч зямельных участкаў, дадзеных ім у пастаяннае карыстанне.


Апошнія навіны