11.01.2019
Аляксей Васільеў: Узаемаадносіны паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі ўстойліва развіваюцца

Першы намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці прыняў сёння ўдзел у прысвечаным развіццю супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю Навагоднім прыёме, арганізаваным Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, дзе выступіў з прывітальнай прамовай.
Аляксей Васільеў адзначыў, што папярэдні год быў дастаткова плённым у дасягненні пастаўленых Кіраўнікамі дзяржаў задач па развіцці беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства і падкрэсліў, што збліжэнню вытворчых патэнцыялаў абедзвюх краін дапамагае рэалізацыя Рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве і механізмах узаемадзеяння паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Аб гэтым, – сказаў Аляксей Васільеў, – гавораць і развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» – жамчужыны Вялікага шаўковага шляху, у якім у пачатку гэтага года зарэгістраваны 42-і рэзідэнт, і надзяленне індустрыяльнага парка статусам тэрытарыяльнай асобай эканамічнай зоны.
Таксама на прыёме пазітыўна была адзначана работа па рэалізацыі сумесных праектаў, найбуйнейшымі з якіх у папярэднім годзе з’яўляюцца: будаўніцтва высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла пры ўдзеле кампаній CITIC International Investments Ltd. і COFCO Corporation; пераўтварэнне ў адкрытае акцыянернае таварыства РУП «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект» з удзелам кампаніі Beijing Jian YiInvesment Development (Group) Co.Ltd; стварэнне Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і кітайскай авіяцыйнай кампаніяй AVIC СП «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» па вытворчасці высокатэхналагічных беспілотных лятальных апаратаў; пачатак вытворчасці рухавікоў СП «МАЗ-Вейчай», створаным Мінскім аўтазаводам і кітайскай кампаніяй Weichai Power.
«Кітайскім бокам таксама была адзначана ўсё большая адкрытасць беларускіх прадпрыемстваў да супрацоўніцтва з партнёрамі з Кітая і гэта, у сваю чаргу, несумненна, паўплывала на поспехі ва ўзаемадзеянні па самых розных напрамках», – сказаў у сваёй прамове Аляксей Васільеў. З яго слоў, абодва бакі пацвердзілі важнасць працягу супрацоўніцтва па збліжэнні вытворчых патэнцыялаў двух краін, накіраванага на ўзаемавыгаднае двухбаковае інвеставанне і яны запэўнены ў працягу развіцця ўсёабдымнага партнёрства.

Апошнія навіны