Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Арандатар аб'екта дзяржаўнай нерухомай маёмасці або яго часткі мае права размясціць там аб'ект некапітальнага характару, калі ён не перашкаджае выкарыстанню такой маёмасці ў адпаведнасці з яе асноўным функцыянальным прызначэннем, а зямельнага ўчастка – у адпаведнасці з яго мэтавым прызначэннем

Пытанні аднясення аб'ектаў да капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), у адпаведнасці з часткай друой пункта 4 Інструкцыі аб падставах прызначэння і парадку тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, а таксама праверкі характарыстык нерухомай маёмасці пры ўчыненні рэгістрацыйных дзеянняў, зацверджанай пастановай Дзяржкаммаёмасці ад 24 сакавіка 2015 года № 11, уваходзяць у кампетэнцыю мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Пры гэтым неабходнасці змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка, на якім размешчана дзяржаўная нерухомая маёмасць або яе частка, якая здаецца ў арэнду, з улікам названых нарматыўных прававых актаў, а таксама ўстаноўленага артыкулам 5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі прынцыпу адзінства лёсу зямельнага ўчастка і размешчаных на ім капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), Дзяржкаммаёмасць не бачыць.

Падрабязней аб гэтых і другіх аспектах здачы ў арэнду незарэгістраванай нерухомай маёмасці (яе часткі), якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, чытайце ў раздзеле ПЫТАННІ-АДКАЗЫ.



Апошнія навіны