18.06.2019
Арыштаваныя акцыі трох акцыянерных таварыстваў будуць прапанаваны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці для продажу ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь штотыднёва па серадах з 24 ліпеня 2019 г. будуць прапаноўвацца для продажу ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“ простыя (звычайныя) акцыі ААТ ”БПС-Ашчадбанк“ у колькасці 3 601 шт., ААТ ”Ваўкавыскі мясакамбінат“ у колькасці 16 шт. і ААТ ”Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод“ у колькасці 15 000 шт.
Арыштаваныя акцыі, якія выстаўляюцца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці на біржавыя таргі,– гэта акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, арыштаваныя з улікам пагашэння запазычанасці перад рэспубліканскім і (або) мясцовым бюджэтам, а таксама пакрыцця выдаткаў на утрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.
Апошнія навіны