13.11.2019
Аўтарызаванымі пасрэднікамі сталі першыя дзве рэгіянальныя арганізацыі ў Гродна – ТАА «Цэнтр кватэр» і ТАА «Агенцтва добрых кватэр»

Як паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве Дзяржкаммаёмасці, за год з невялікім функцыянавання на рынку інстытут аўтарызаваных пасрэднікаў стаў налічваць дзесяць арганізацый, якія за гэты час у суме сфарміравалі і накіравалі ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй больш 250 заяў.
Аўтарызаваныя пасрэднікі аказваюць грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам паслугі, звязаныя з наступнымі дзеяннямі:
дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй;
унясеннем выпраўленняў;
унясеннем даных у рэгістрацыйную кнігу,
даваннем звестак і дакументаў з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй пры дапамозе электроннага ўзаемадзеяння з арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі.
НКА нагадвае, што аўтарызаваным пасрэднікам можа стаць адвакат, натарыус, а таксама любая арганізацыя або службовая асоба, якая мае права падпісаць дакумент, які з'яўляецца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі.
З болей падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце.
Апошнія навіны