Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Беларусь прадставіла даклад на тэму: «Геапрасторавыя даныя Кадастру ў Рэспубліцы Беларусь» на 12-ым амерыканскім кангрэсе па кадастры ў Іспаніі

Кангрэс праходзіць з 12 па 14 лістапада ў горадзе Гранада з удзелам болей 500 дэлегатаў з 25 краін Лацінскай Амерыкі. Арганізатарам мерапрыемства выступае Генеральная дырэкцыя кадастру Каралеўства Іспанія. 

У ходзе кангрэса яго ўдзельнікі абмяняюцца меркаваннямі і вывучаць нацыянальны вопыт калег у сферы стварэння, вядзення кадастраў і ключавых рэгістраў, а таксама стварэння прасторавых даных у сферы ўліку зямель.
 
У адпаведнасці з праграмай візіту дэлегацыя прадстаўнікоў сістэмы Дзяржкаммаёмасці Беларусі ужо наведала Генеральную дырэкцыю кадастру Іспаніі, запланавана наведванне рэгіянальнага офіса Агенцтва кадастру ў Гранадзе.


Апошнія навіны