Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

«Белкартаграфія» прадставіць тры выданні на XХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

РУП «Белкартаграфія» прыме ўдзел у 60-ым Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі», які пройдзе ў рамках XХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы.

«Белкартаграфіяй» будуць прадстаўлены тры выданні: атлас «Брэст і наваколле: ад старажытнасці да сучаснасці», атлас «Дарогамі воінскай славы, 1941–1945» і «Гістарычны атлас Беларусі».

Азнаёміцца з экспанатамі можна з 18 па 21 лютага 2021 г. у Адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.


Апошнія навіны