18.03.2019
Беспілотны лятальны апарат «Geoscan 201» адкрыў свой другі сезон палётаў

Наступленне ранняй вясны дазволіла Дзяржаўнаму прадпрыемству БелПСХАГП прыступіць да правядзення аэрофотоздымачных работ пры дапамозе БПЛА «Geoscan 201». Аб'ект здымкі – транспартная інфраструктура Беларускай чыгункі.
Малая беспілотная авіяцыя ўжо зарэкамендавала сябе выдатным інструментам для вырашэння вялікіх эканамічных задач. У 2018 годзе, у тым ліку, з дапамогай БПЛА «Geoscan 201», БелПСХАГП паспяхова завяршыла выкананне ўсіх запланаваных на год аэрофотоздымачных работ.
У рамках ажыццяўлення Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016–2020 гады», выкананне вопытна-канструктарскай работы па распрацоўцы падсістэмы маніторынгу зямельнага фонда, якая праводзіцца Праектным інстытутам «Белдзіпразем» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь сумесна з навукова-інжынерным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Геаінфармацыйныя сістэмы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўным прадпрыемствам «БелПСХАГП» з дапамогай БПЛА «Geoscan 201» выканана аэрафотаздымка (АФС) розных тэрыторый і з рознымі параметрамі на агульнай плошчы 55,63 кв.км.
Значнае павелічэнне аб'ёмаў АФЗ работ дазволіла Рэспубліцы Беларусь выйсці на пяцігадовы цыкл абнаўлення планава-картаграфічнага матэрыялу.
Першымі тэрыторыямі Беларусі, адзнятымі спецыялістамі прадпрыемства з выкарыстаннем новых укаранёных тэхналогій атрымання даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (даныя ДЗЗ) з дапамогай БПЛА сталі:
г. Дзяржынск – АФЗ 13,04 кв.км;
г. Крычаў – АФЗ 31,91 кв.км;
участак чыгункі каля в. Дегцяроўка – АФЗ 0,23 кв.км;
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» – АФЗ 10,45 кв.км.

Апошнія навіны