Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Буйнамаштабная тапаграфічная здымка з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў

З мэтай павышэння эфектыўнасці і прадукцыйнасці пры выкананні геадэзічных работ спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» прыступілі да выкарыстання беспілотнага лятальнага апарата (БПЛА) на базе DJI Phantom 4 PRO у працэсе выканання буйнамаштабнай тапаграфічнай здымкі. 

Першыя вынікі паказалі вялікія магчымасці па стварэнні тапаграфічных планаў дзякуючы ўкараненню падобных тэхналогій. У першую чаргу скарачаюцца тэрміны выканання тапаграфічных работ за кошт высокай хуткасці атрымання і апрацоўкі даных. Выкарыстоўваючы разумныя акумулятары, БПЛА можа знаходзіцца у паветры да 30 хвілін, выконваючы аэрафотаздымку на плошчы да 35 га з вышынёй палёту да 100 м. 

Тапаграфічная здымка буйных маштабаў з'яўляецца найбольш запатрабаваным відам геадэзічных работ. Патрэбнасці ў ёй могуць узнікнуць пры вышуканнях, стварэнні генпланаў, выканаўчай дакументацыі, для рашэння вертыкальнай планіроўкі, пры праектаванні ландшафтнага дызайну і пры вытворчасці другіх работ. Таксама на аснове тапаграфічнай здымкі ажыццяўляецца пабудова артафотапланаў і лічбавых мадэлей мясцовасці.

Такім чынам, на змену традыцыйным метадам інструментальнай здымкі з выкарыстаннем электронных тахеометраў і GNSS-абсталявання прыходзяць новыя тэхналогіі з выкарыстаннем БПЛА.



Апошнія навіны