16.11.2019
Былы касцёл 1798 года пабудовы ва Уздзе знайшоў новага ўладальніка

Будынак з даўняй гісторыяй — былы Крыжаўздвіжанскі касцёл ва Уздзе, пабудаваны яшчэ ў 1798 годзе, прадаваўся з 2015 года. Як і многія рэлігійныя збудаванні, у савецкі час гэты архітэктурны помнік неагатычнага стылю быў перапрафіляваны ў раённы Дом культуры. Аб ранейшым прызначэнні будынка сёння нагадваюць агароджа з уязной брамой, магутныя калоны і невялікія фрагменты цаглянай кладкі.
Адзіны ўдзельнік электронных таргоў набыў будынак па пачатковым кошце, павялічаным на пяць адсоткаў, за 27 241,04 руб. У абавязацельствах у новага ўласніка захаваць гістарыка-стылістычныя асаблівасці будынка, а вось з напрамкам магчымага выкарыстання нерухомай маёмасці ўласнік пакуль не вызначыўся. Зямельны ўчастак плошчай 0,3973 га будзе дадзены пакупніку ў арэнду на 99 год.
З падрабязнай інфармацыяй аб выстаўленых на продаж аб'ектах нерухомай маёмасці можна азнаёміцца на сайце камітэта «Мінскаблмаёмасць» у раздзеле «Аўкцыёны» або па тэлефонах: 8 (017) 228-60-13; 8 (017) 500-47-11.
Апошнія навіны