28.07.2020
Да ўвагі інвестараў: абноўлены пералікі аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот
Пералікі аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот шляхам адчужэння для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, абноўлены ў адпаведнасці з зацверджанымі рэгіянальнымі мерапрыемствамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па стане на 1 ліпеня 2020 г.
Усяго да адчужэння (на продаж або бязвыплатную перадачу з умовамі) прапануецца 71 аб’ект звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, з іх:
- 21 аб’ект – па Брэсцкай вобласці;
- 10 аб’ектаў – па Гродзенскай вобласці;
- 10 аб’ектаў – па г.Мінску;
- 23 аб’екта – па Мінскай вобласці;
- 7 аб’ектаў – па Магілёўскай вобласці.
Да адчужэння прапануюцца незавершаныя будаўніцтвам вытворчыя (заводы, склады, кацельныя, гароднінасховішчы і інш.), адміністрацыйныя і сацыяльныя аб’екты (магазіны, сталовыя, аздараўленчыя комплексы, гасцініцы, жылыя дамы і інш.).
Названыя пералікі прадстаўляюць сабой спіс аб’ектаў, прызначаных для продажу (бязвыплатнай перадачы з умовамі) патэнцыяльным інвестарам з мэтай завяршэння іх будаўніцтва і выкарыстання ў гаспадарчым абароце.
Апошнія навіны