Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Да ўвагі карыстальнікаў картаграфічнай і геадэзічнай прадукцыі

З 1 сакавіка 2019 года ўведзены ў дзеянне зацверджаныя загадам Дзяржкаммаёмасці ад 22 снежня 2018 года № 256 наступныя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці – геадэзічныя, картаграфічныя нормы і правілы (ГКНП): «Умоўныя знакі для тапаграфічнай карты маштабу 1:10 000»; «Умоўныя знакі для тапаграфічных карт маштабаў 1:25 000, 1:50 000, 1:100 000»; «Умоўныя знакі для тапаграфічных карт маштабаў 1:200 000 і 1:500 000».

ГКНП абавязковыя для прытрымлівання дзяржаўнымі спецыялізаванымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры ажыццяўленні імі геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, і ставяць патрабаванні да прымянення ўмоўных знакаў, іх напісання і колеравага афармлення, а таксама да прымянення шрыфтоў і ўмоўных скарачэнняў подпісаў, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні і абнаўленні дзяржаўных тапаграфічных карт.

ГКНП могуць прымяняцца навучэнцамі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі ў адукацыйных мэтах, а таксама ўсімі зацікаўленымі асобамі для аднастайнага прачытання тапаграфічных і іншых карт.

У цяперашні час прадпрыемства фарміруе тыражы ГКНП. У гэтай сувязі «Белгеадэзія» просіць да 15 красавіка 2019 года накіраваць поштай на адрас: 220029, г. Мінск, пр. Машэрава, 17 інфармацыю аб колькасці неабходных для выкарыстання экзэмпляраў, якія набываюцца за кошт уласных сродкаў, або перадаць інфармацыю па сістэме міжведамаснага дакументаабароту з абавязацельствам гарантаванай аплаты.

Азнаёміцца з электроннай версіяй ГКНП можна ў інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН». Кошт ГКНП будзе вызначаны пасля фарміравання тыражоў.


Апошнія навіны