02.02.2021
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Іна Маршыцкая: Маральна-духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі трэба пачынаць з малых гадоў
Іна Маршыцкая прадставіць Салігорскі раён на шостым Усебеларускім народным сходзе. На форум намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця па аздараўленні і дашкольнай адукацыі ААТ «Беларуськалій» едзе ў першы раз. І гатова пераконваць і на сходзе: маральна-духоўнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі – аснова развіцця і захавання незалежнасці краіны.
Іна Маршыцкая курыруе 11 дзіцячых садоў па ўсіх напрамках: ад прыёму дзяцей у дашкольную ўстанову да цеснага ўзаемадзеяння з педагагічнымі калектывамі.
«Праца работнікаў ААТ «Беларуськалій» – нялёгкая, адказная, важная для ўсёй краіны. Любы чалавек будзе працаваць спакойна, калі будзе перакананы, што яго дзіця знаходзіцца пад пэўным наглядам», – упэўнена дэлегат.
Іна Маршыцкая адзначае, што кіраўніцтва горадаўтваральнага прадпрыемства робіць усё магчымае дзеля таго, каб для дзяцей працаўнікоў былі створаны бяспечныя, камфортныя, аздараўленчыя ўмовы. Вельмі многае зроблена для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такім выхаванцам аказваецца кваліфікаваная дапамога.
«Я ўпершыню прыму ўдзел у такой важнай і лёсаноснай для краіны падзее. І я ганаруся тым, што буду прадстаўляць наш рэгіён, наша прадпрыемства на шастом Усебеларускім народным сходзе», – адзначыла Іна Маршыцкая.
Апошнія навіны