Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дэлегацыя Дзяржкаммаёмасці прыняла ўдзел у акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся»

Дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на чале са Старшынёй Дзмітрыем Матусевічам далучылася да акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся».

Прадстаўнікі ведамства ўсклалі кветкі да мемарыяла «Хатынь» – сімвалу ўсіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У гадавіну трагедыі беларусы масава наведваюць мемарыяльны комплекс, ускладаюць кветкі да манумента «Непакораны чалавек», а таксама да Вечнага агню.


Апошнія навіны