23.03.2021
РУП «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла скрэтч-карту Еўропы
РУП «Белкартаграфія» падрыхтавала і выпусціла скрэтч-карту Еўропы, тым самым папоўніўшы серыю, у якую ўваходзяць карты «Рэспубліка Беларусь» і скрэтч-карта свету.
На карце пад тонкім серабрыстым слоем, які лёгка можна сцерці, знаходзіцца палітычная карта Еўропы з указаннем назваў краін, сталіц, буйных гарадоў, аўтамабільных дарог і чыгунак, суднаходных каналаў. Таксама асобна на карце адзначаны месцы распалажэння знакавых і незвычайных славутасцей еўрапейскіх краін. Іх адлюстраванні і сціслыя апісанні знаходзяцца на палях. Маштаб скрэтч-карты – 1:8 750 000.
Трэба адзначыць, што раней у Беларусі не выпускалася аналагаў выдання.

Апошнія навіны