Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дэлегацыя Камітэта кадастру Рэспублікі Арменія наведала Дзяржкаммаёмасць

Дэлегацыя Камітэта кадастру Рэспублікі Арменія на чале з кіраўніком ведамства Сурэнам Тавмасянам з рабочым візітам наведала Дзяржаўны камітэт па маёмасці. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі намеснік кіраўніка камітэта Арман Петрасян і начальнік упраўлення кадастравай ацэнкі і аналізу рынку Амаяк Акапян. 

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі  двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся меркаваннямі і вопытам у курыруемых сферах. 

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч расказаў аб рабоце ведамства ў частцы дзяржаўнай рэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, удасканальванні заканадаўства ў гэтых сферах, а таксама аб ролі прымянення інфармацыйных тэхналогій у мэтах павышэння эфектыўнасці работы камітэта.

«Прадастаўленне паслуг Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў электронным відзе мае мноства пераваг. Таму мы працягваем удасканальваць дадзены працэс і ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў дзейнасць камітэта, павышаючы якасць аказання паслуг насельніцтву», – адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

У сваю чаргу Сурен Тавмасян падрабязна спыніўся на працэсе арганізацыі работы Камітэта кадастру Рэспублікі Арменія, а таксама падкрэсліў важнасць правядзення падобных сустрэч у пытанні ўдасканальвання заканадаўства ў сферы дзяржрэгістрацыі і кадастравага ўліку ў двух краінах.

Па выніках візіту бакі дамовіліся аб далейшым развіцці партнёрскіх адносін і працягу абмену вопытам паміж ведамствамі.


Апошнія навіны