Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дом культуры ў цэнтры Віцебска прададзены на аўкцыёне за базавую велічыню

Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыёне быў прададзены «Клуб металістаў» – помнік архітэктуры 30-х гадоў XX стагоддзя, размешчаны ў самым цэнтры Віцебска на беразе Заходняй Дзвіны.

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» пачынаючы з з 2016 года 15 раз выстаўляў невыкарыстоўваемы будынак клуба на аўкцыённыя таргі. 

Пачатковы кошт, па якому можна было купіць будынак, складаў 687 828 руб. Але пакупнікоў не знайшлося нават на 4-х аб'яўленых аўкцыёнах за базавую велічыню.

На новы аўкцыён, які прайшоў 3 лістапада, клуб быў выстаўлены ўжо без умовы пакрыцця патрачаных сродкаў на праект рэканструкцыі будынка пад размяшчэнне лялечнага тэатра. 

На пакупку аб'екта прэтэндавалі адразу тры пакупніка. У ходзе таргоў кошт павялічыўся да 131 505 руб., і на 52 кроку аўкцыёну былы клуб металістаў быў прададзены прыватнай будаўнічай кампаніі з Віцебска. 

У бліжэйшыя тры гады новаму ўласніку прыйдзецца правесці рэканструкцыю будынка, не змяняючы яго знешняе аблічча – захоўваючы яго як каштоўны гістарычна-культурны аб'ект.

Будынак клуба металістаў стаў 115-м аб'ектам, прададзеным камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыёне ў гэтым годзе, што перавышае паказчык папярэдняга года за аналагічны перыяд на 56%. Сума выручаных сродкаў ад продажу невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці пры гэтым склала болей 3 млн. руб.

Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень камітэтам выстаўлена на продаж яшчэ каля 60 аб'ектаў, з якіх 25 – за адну базавую велічыню.


Апошнія навіны