Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Двухтомны турыстычны атлас «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» хочуць выпусціць у двух версіях: электроннай, з элементамі мультымедыя, і паліграфічнай

Выпуск першага тома атласа «Дарогамі воінскай славы» плануецца прызначыць да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках пасяджэння рабочай групы, якая пройдзе 25–26 сакавіка 2019 года ў Маскве на базе Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Федэральны навукова-тэхнічны цэнтр геадэзіі, картаграфіі і інфраструктуры прасторавых даных», картографы двух краін абмяркуюць ход работ па стварэнні сумесных расійска-беларускіх картаграфічных выданняў.

Стварэнне сумеснага комплекснага картаграфічнага выдання Турыстычны атлас «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь» было вызначана ў ліку прыярытэтных напрамкаў расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне картаграфічнай дзейнасці рашэннем сумеснай калегіі Дзяржкаммаёмасці і Росрэестра, якая адбылася ў аг. Камянюкі (Беларусь) 12– 13 ліпеня 2018 года.

Атлас будзе ствараны у выглядзе сістэматызаванага збору тэматычных і спецыяльных карт, слайдаў і фотаздымкаў, а таксама тэкставых звестак аб аб'ектах мясцовасці, культуры, жыцці, дзейнасці і звычаях народаў, якія насяляюць гэтыя тэрыторыі, помніках гісторыі і культуры і падрыхтаваны да выдання ў двух тамах.

На старонках першага тома – турыстычнага атласа «Дарогамі воінскай славы» з дапамогай карт плануецца адлюстраваць агульную гісторыю часу Вялікай Айчыннай вайны, абазначыўшы значныя падзеі, такія як абарона Брэсцкай крэпасці, бітвы за Маскву і Ленінград і другія, а таксама мемарыяльныя комплексы і памятныя месцы, якія ўключаны ў турыстычныя маршруты і з'яўляюцца аб'ектамі індывідуальнага ваенна-гістарычнага турызму.

Другі том – турыстычны атлас «Асноўныя славутасці Беларусі і цэнтральнай часткі Расіі» стане даведнікам па самых значных турыстычных аб'ектах (маршрутах), якія ахопліваюць асноўныя напрамкі турызму на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Атлас будзе дапамагаць прыцягненню шырокай увагі грамадскасці да ўнікальных гістарычна-культурных і ваенна-мемарыяльных аб'ектаў і помнікаў абедзвюх краін і развіццю турызму.


Апошнія навіны