28.07.2020
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія» падрыхтавала да выдання тапаграфічны план горада Мінска і яго наваколля
Спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» падрыхтавалі да выдання насценны варыянт тапаграфічнага плана «Мінск» маштабам 1:25 000.
Памер плана па картаграфічным адлюстраванні – 132x136 см. Акрамя Мінска план таксама ўключае ў сябе населеныя пункты: Атоліна, Бараўляны, Гатава, Калодзішчы, Лясны, Мачулішчы, Прывольны, Ратамка, частку тэрыторый Фаніпаля і Заслаўя. Мова выдання – руская.
Такі ахоп тэрыторыі і тапаграфічнае выкананне плана надаюць яму шматмэтавае прызначэнне. План можа быць размешчаны ў офісах розных арганізацый і ўстаноў. Па жаданні заказчыка магчыма змяненне памеру плана і размяшчэнне на ім любой іншай спецыяльнай інфармацыі: лагатыпаў, спісаў, кропак інтарэсу і другой інфармацыі.
Кантактная інфармацыя: +375 (17) 334 74 92; +375 (44) 771 07 42; e-mail: ogr@belgeodesy.by.


Апошнія навіны