Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнаму прадпрыемству «Белгеадэзія» у Маскве ўручана прэмія імя Ф.М.Красоўскага «За лепшыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі ў геадэзіі і картаграфіі»

Рашэнне прысудзіць узнагароду Расійскага таварыства геадэзіі, картаграфіі і землеўпарадкавання за 2018 год беларускаму прадпрыемству было прынята аднагалосна цэнтральным праўленнем таварыства.


Прэміяй адзначана работа прадстаўнікоў «Белгеадэзіі» і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь за «Распрацоўку, стварэнне і ўкараненне спадарожнікавай сістэмы дакладнага пазіцыянавання Рэспублікі Беларусь».


ДП «Белгеадэзія» стала першай замежнай кампаніяй, якая ўдастоена гэтай узнагароды.


Цырымонія ўручэння прэміі здзейснілася ў рамках урачыстага збору, прысвечанага святкаванню 100-годдзя ўстановы Вышэйшага Геадэзічнага Кіравання. Мерапрыемства пройдзе ў будынку Расійскага і Міжнароднага Саюзаў Навуковых Інжынерных Таварыстваў.


З  прывітальным словам ад імя Дзяржкаммаёмасці Беларусі выйшаў намеснік Старшыні Аляксандр Літрэеў.


Прэмія імяФеадосіяМікалаевіча Красоўскага (1878–1948 гг.) – савецкага астранома-геадэзіста, члена-карэспандэнта АН СССР (1939 г.) прысуджана членам калектыву ў складзе:

Забагонскі С.А. – дырэктар ДП «Белгеадэзія», кіраўнік работ;

Гаеў А.А. – Старшыня Дзяржкаммаёмасці;

Кузняцоў Г.І. – Старшыня Дзяржкаммаёмасці (1995–2014 гг.);

Літрэеў А.В. – намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці;

Вежнавец У.Р. – начальнік упраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржкаммаёмасці;

Красцукі В.М. – начальнік  аддзела сістэм высокадакладнага пазіцыянавання ДП «Белгеадэзія»;

Рудніцкая Н.І. –  начальнік аддзела фарміравання і вядзення базы геадэзічных даных ДП «Белгеадэзія», кандыдат тэхнічных навук;

Шаўчэнка У.М. – дырэктар прадпрыемства «Белаэракосмагеадэзія» (2005–2012 гг.), пасмяротна.


Апошнія навіны