Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт па маёмасці арганізуе правядзенне прававога маніторынгу

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 1 верасня па 30 кастрычніка 2020 г. арганізуе правядзенне прававога маніторынгу пастановы Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2004 г. № 17 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку запаўнення і падпісання заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі» і загада Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 1997 г. № 22 «Аб перадачы суб'ектамі гаспадарання рэкультываваных зямель землеўладальнікам і землекарыстальнікам».

Прававы маніторынг пастановы і загада накіраваны на аналіз практыкі іх прымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання імі грамадскіх адносін.

Падрабязней азнаёміцца з мэтамі, задачамі і тэрмінамі напраўлення інфармацыі і прапаноў можна тут.


Апошнія навіны