Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камітэт па маёмасці арганізуе правядзенне прававога маніторынгу

Дзяржаўны камітэт па маёмасці з 28 чэрвеня па 28 ліпеня 2021 г. арганізуе правядзенне прававога маніторынгу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2012 г. № 590 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку давання юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у бязвыплатнае карыстанне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнні рабочых месцаў». 

Прававы маніторынг Пастановы накіраваны на аналіз практыкі яе прымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання ёй грамадскіх адносін.

Падрабязней азнаёміцца са спосабамі і тэрмінамі напраўлення інфармацыі і прапаноў можна тут.


Апошнія навіны