Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: Многія са створаных Дзяржкаммаёмасцю інфармацыйных рэсурсаў і сістэм адпавядаюць лепшым сусветным практыкам

Сёння пачала сваю работу XII Міжнародная канферэнцыя ініцыятывы Еўразійскай інфраструктуры прасторавых даных. 

У ходзе пленарнага пасяджэння абмяркоўваліся пытанні стану інфраструктуры прасторавых даных у дзяржавах-удзельніцах ініцыятывы, а таксама былі разгледжаны прыклады лепшых практык па яе развіцці.

Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што значэнне геаданых для рашэння комплексных рэгіянальных і глабальных праблем сацыяльнага, экалагічнага і эканамічнага характару пастаянна ўзрастае. І з гэтай прычыны інфраструктура прасторавых даных набывае асобую важнасць для шырокага распаўсюджвання і выкарыстання ва ўсіх вымярэннях: лакальных, рэгіянальных, глабальных. 

«Рэспубліка Беларусь, як і многія краіны, стварае і развівае адпаведную нацыянальную інфраструктуру. Нас цікавяць лепшыя практыкі краін-партнёраў у гэтай сферы, а таксама спосабы і сродкі рашэння праблем, з якімі, магчыма, яны сутыкнуліся на сваім шляху, – сказаў Дзмітрый Матусевіч. – У сваю чаргу мы гатовы дзяліцца і сваім вопытам у сферы кіравання прасторавымі данымі, развіцця геадэзічнай інфраструктуры, стварэння карт, вядзення кадастраў, якім у Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага з боку дзяржавы».

Старшыня камітэта таксама канстатаваў, што многія са створаных Дзяржкаммаёмасцю інфармацыйных рэсурсаў і сістэм адпавядаюць лепшым сусветным практыкам. 

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне геадэзіі, картаграфіі, вядзення зямельнага кадастру і стварэння іншых прасторавых даных з Беларусі, Казахстана, Карэі, Кыргызстана, Манголіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама эксперты з Азербайджана, Расіі і Манголіі.

Заўтра ў рамках канферэнцыі таксама плануецца абмеркаваць пытанні стварэння геаінфармацыі аб пагранічнай зоне і паласе, выкарыстання геаінфармацыйных сістэм пры правядзенні перапісу насельніцтва і інвентарызацыі крыніц Беларусі, стварэння картаграфічных электронных сродкаў навучання і іншыя.


Апошнія навіны