Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: сумеснае пасяджэнне калегій Дзяржкаммаёмасці і Росрэестра – неабходная састаўляючая для распрацоўкі перспектыўных планаў супрацоўніцтва

Сумеснае пасяджэнне калегій Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастру і картаграфіі Расіі (Росрэестр) адбылася ў Брэсце.

Падчас калегіі былі разгледжаны пытанні, якія закранаюць прыярытэтныя праекты лічбавай трансфармацыі, падыходы да стварэння нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных і адзінага інфармацыйнага рэсурсу аб зямлі і нерухомай маёмасці, перспектывы развіцця кадастравай (масавай) ацэнкі ў Беларусі і РФ і выкарыстання яе вынікаў, а таксама абмену перадавым вопытам у галіне стварэння ўлікова-рэгістрацыйных сістэм дзвюх краін.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, кіраўнік Росрэестра Алег Скуфінскі, а таксама іншыя прадстаўнікі ведамстваў дзвюх краін.

«Нашу сустрэну я лічу актуальнай і своечасовай. Сумесныя пасяджэнні калегій Дзяржкаммаёмасці і Росрэестра, якія  праводзяцца на пастаяннай аснове, па праве сталі выдатнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, і рашэння важных навукова-тэхнічных і вытворчых задач. Чарговае пасяджэнне – гэта важны этап ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Беларусі і Расіі, якая праводзіцца ў галіне геадэзіі, картаграфіі, геаінфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, зямельнага кадастру, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, а таксама неабходная састаўляючая для распрацоўкі перспектыўных планаў супрацоўніцтва на наступныя гады», – сказаў Дзмітрый Матусевіч. 

Ён адзначыў, што па рашэннях і рэкамендацыях мінулага сумеснага пасяджэння калегій экспертным саветам падрыхтаваны прапановы па распрацоўцы пілотнага праекта «Партал інфраструктуры прасторавых даных краін СНД». Гэтыя прапановы будуць прадстаўлены на 43-й сесіі Міждзяржсавета. 

У рамках узаемадзеяння спецыялістаў аб'яднанай сумеснай рабочай групы Росрэестра і Дзяржкаммаёмасці па ўстанаўленні новай сістэмы адліку нармальных вышынь і стварэнні мадэлі квазігеоіда прадоўжаны тэарэтычныя і практычныя даследаванні ў дадзеным напрамку. 

Акрамя таго, беларускімі і расійскімі картографамі створаны і аддрукаваны атлас «Дарогамі воінскай славы 1941–1945». «Гэта пачатак маштабнай сумеснай работы – першы том сумеснага комплекснага картаграфічнага выдання – турыстычнага атласа «Падарожнічаем разам: Расія – Беларусь», – дадаў Старшыня камітэта. 

«На сённяшнім пасяджэнні былі разгледжаны важныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні, якія, запэўнены, стануць дадатковымі стымуламі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, у тым ліку ў галіне лічбавай трансфармацыі эканомікі і інфармацыйнай бяспекі», – падкрэсліў кіраўнік Дзяржкаммаёмасці. 

У сваю чаргу Алег Скуфінскі адзначыў, што эканамічнае значэнне прасторавых даных, укаранення геаінфармацыйных тэхналогій узрастае з кожным годам. «Місія Росрэестра – садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны. Забяспечыць высокую якасць давання паслуг кліентам з выкарыстаннем сучасных лічбавых сервісаў Росрэестр можа ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі і прафесійным грамадствам. Паміж Дзяржкаммаёмасцю і Росрэестрам сфарміравана эфектыўнае шматгадовае ўзаемадзеянне, якое мы намераны развіваць, у тым ліку ў рамках абмену вопытам і вывучэння лепшых практык», – дадаў Алег Скуфінскі. 

Мерапрыемства завяршылася падпісаннем пастановы сумеснага пасяджэння, якая ўключае розныя пытанні працягу далейшага развіцця і супрацоўніцтва двух ведамстваў. 

Апрача гэтага, удзельнікі калегіі далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання і прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечанаму Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. «Невыпадкова выбраны месца і дата правядзення нашага мерапрыемства. 80 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая зрабілася адной з самых трагічных старонак у сусветнай гісторыі. 22 чэрвеня ў Беларусі – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У Расіі – Дзень памяці і жальбы», – канстатаваў Дзмітрый Матусевіч. 

Таксама дэлегацыя Росрэестра наведала Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, дзе азнаёмілася з арганізацыяй работы прадпрыемства і разгледзела актуальныя пытанні ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

 


Апошнія навіны