16.03.2021
Дзмітрый Матусевіч уручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Сёння Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч уручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме дзяржмаёмасцi» Аляксандру Каробка – былому першаму намесніку старшыні камітэта землеўпарадкавання Мінгарвыканкама.
Аляксандр Каробка скончыў Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне» і ўвесь свой працоўны шлях звязаў з землеўпарадкавальнай справай.
Віншуем Аляксандра Генадзьевіча і жадаем яму далейшых поспехаў!
Апошнія навіны