02.07.2021
Дзмітрый Матусевіч здзейсніў рабочую паездку ў Навагрудак
Сёння Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці з рабочым візітам наведаў Навагрудскі філіял Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.
У рамках візіту Старшыня Дзяржкаммаёмасці правёў сустрэчу з працоўным калектывам філіяла, у ходзе якога абмяркоўваліся ключавыя дасягнутыя вынікі, а таксама перспектывы далейшага развіцця філіяла.
«Наведваючы арганізацыі галіны, апрача інфармацыі аб выкананні асноўных паказчыкаў і аналізу цяперашняй дзейнасці, у першую чаргу хацелася б атрымаць ад вас адваротную сувязь у частцы далейшай работы філіяла, удасканальвання ўмоў працы і прапаноў па развіцці ўсёй сістэмы камітэта ў цэлым», – сказаў Дзмітрый Матусевіч, звяртаючыся да работнікаў філіяла.
Сустрэча прайшла ў адкрытым фармаце, прадстаўнікі прадпрыемства змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя адказы. У завяршэнне Дзмітрый Матусевіч павіншаваў усіх прысутнічаўшых з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое аб'ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны.
Таксама Старшыня Дзяржкаммаёмасці азнаёміўся з ходам рэканструкцыі будынка Навагрудскага філіяла. Трэба адзначыць, што філіял заўсёды размяшчаўся арандуемых памяшканнях. Аднак па ініцыятыве Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і са згоды Навагрудскага райвыканкама ў 2019 годзе на баланс філіяла з камунальнай уласнасці быў перададзены будынак бібліятэкі, які плануецца здаць у эксплуатацыю да восені 2021 года.
«Упэўнены, што палепшаныя ўмовы працы работнікаў філіяла будуць дапамагаць яшчэ больш якаснаму выкананню сваіх службовых абавязкаў, а наведвальнікам будзе камфортней і даступней вырашаць пытанні, звязаныя з атрыманнем дакументаў на нерухомую маёмасць», – канстатаваў Дзмітрый Матусевіч.
Апошнія навіны