Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

II Рэспубліканскі з’езд арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, пройдзе ў Мінску 11-12 красавіка 2019 года

Арганізатарам з’езда выступае Асацыяцыя ацэначных арганізацый пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі з’езд арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, уяўляе сабой маштабную пляцоўку для дыялогу ўсіх зацікаўленых у развіцці ацэначнай дзейнасці і праводзіцца з перыядычнасцю раз у тры гады.

I Рэспубліканскі з’езд арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, прайшоў у 2016 годзе. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі васьмі дзяржаў. Галоўнай тэмай абмеркаванняў на з’ездзе сталі пытанні неабходнасці папулярызацыі ацэначнай дзейнасці ў грамадстве і пашырэння супрацоўніцтва паміж усімі ўдзельнікамі рынку паслуг па ацэнцы маёмасці.

У парадак дня II Рэспубліканскага з’езда арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, запланавана ўключыць абмеркаванне:
практыкі рэгулявання ацэначнай дзейнасці ў розных краінах;

прынцыпаў і практыкі ўзаемадзеяння рэгулятараў ацэначнай дзейнасці з прадстаўнікамі прафесійнай ацэначнай супольнасці і іх аб’яднаннямі ў розных краінах;

міжнародных і Еўрапейскіх стандартаў ацэнкі, прынцыпаў іх выкарыстання ў ацэначнай дзейнасці, гісторыі стварэння і цяперашняга прымянення;

перспектыў пачатку функцыянавання адзінага рынку паслуг па ацэнцы маёмасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза;

сучасных рэалій і перспектыў развіцця бізнесу сферы ацэначнай дзейнасці.

Да ўдзелу ў з’ездзе запрашаюцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, і практыкуючыя ацэншчыкі, спажыўцы ацэначных паслуг (прадстаўнікі найбуйнейшых банкаў і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь), прадстаўнікі устаноў адукацыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

З замежных удзельнікаў арганізатары спадзяюцца ўбачыць прадстаўнікоў Еўрапейскай групы асацыяцый ацэншчыкаў, прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікоў Каралеўскага таварыства сертыфікаваных ацэншчыкаў (Вялікабрытанія), прадстаўнікоў Міжнароднай рады па стандартах ацэнкі, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія рэгулююць ацэначную дзейнасць краін-удзельніц Еўразійскга эканамічнага саюза, прадстаўнікоў прафесійных аб’яднанняў ацэншчыкаў Еўропы і іншых краін.

Запоўніць заяўку на ўдзел у з’ездзе можна тут.

Сваю гатоўнасць аказаць садзейнічанне правядзенню з’езда пацвердзілі наступныя арганізацыі:

РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва»;

РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі»;

РУП «Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі»;

РУП «Гомельскі інстытут нерухомасці і ацэнкі»;

ТАА «ІПМ-Кансалт ацэнка»;

ЗАТ «Цэнтр прамысловай ацэнкі»

УП «Праектны інстытут Белдзіпразем»;

УП «Праектны інстытут Брэстдзіпразем»;

УП «Праектны інстытут Віцебскдзіпразем»;

РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

РУП «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

РУП «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»;

РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

ТАА «БелІнвестАцэнка»;

ТАА «Цэнтр Ацэнкі»;

Беларуская гандлёва-прамысловая палата;

Дзяржаўнае прадпрыемства «Рэгіянальнае інвестыцыйнае агенцтва «ГомельИнвест»;

ТАА «АСБ Кансалт».

Тэхнічная і арганізацыйная падтрымка з’езда, заключэнне дагаворных адносін з удзельнікамі з’езду і абслугоўваючымі арганізацыямі рэалізуецца Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «АртОргОценка», заснавальнікам якога з’яўляецца Асацыяцыя ацэначных арганізацый.


Апошнія навіны