16.09.2020
Інфармацыя аб паходжанні найменняў вуліц краіны стала яшчэ больш даступная дзякуючы публічнай кадастравай карце Дзяржкаммаёмасці
Інфармацыя аб паходжанні найменняў вуліц краіны стала даступная карыстальнікам публічнай кадастравай карты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Сабраная з афіцыйных крыніц і нанесеная на карту інфармацыя тычыцца знамянальных дат, гістарычных асоб, памятных месцаў і падзей гісторыі нашай краіны, а таксама другіх цікавых фактаў, у гонар якіх дадзены назвы элементам вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў.
Менш чым за паўгода праект па зборы, апрацоўцы і публікацыі такой інфармацыі на дадзенай карце рэалізаваны Нацыянальным кадастравым агенцтвам і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Дзяржкаммаёмасці сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у паляпшэнне даных рэестра найменняў вуліц і дарог дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Дадатковы станоўчы аспект праекта па зборы інфармацыі аб вуліцах – аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Так, напрыклад, доўгі час у горадзе Рэчыцы існавалі вуліца і завулак Міцкевіча, якія пасля былі перайменаваны ў вуліцу і завулак Адама Міцкевіча. Аднак пры зборы інфармацыі аб паходжанні наймення вызначана, што дадзеныя элементы вулічна-дарожнай сеткі былі названы не ў гонар славутага паэта, а ў гонар савецкага разведчыка Яўгена Міцкевіча, што знайшло адлюстраванне ў кадастравых даных і на публічнай карце ў дакладнай адпаведнасці з рэестрам.
Практычна ўсе найменні элементаў вулічна-дарожнай сеткі маюць цесную сувязь з тым месцам, дзе яны размешчаны. У в. Копішча Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна калісьці размяшчаўся Цэнтральны аэраклуб, а зараз многія вуліцы носяць назвы лётчыкаў і авіяканструктараў.
На сённяшні дзень на публічнай карце адлюстравана 53 000 элементаў вулічна-дарожнай сеткі ў населеных пунктах Беларусі. Больш за 8 000 з іх утрымліваюць інфармацыю аб паходжанні наймення.
Атрымаць інфармацыю аб вуліцы проста: трэба перайсці на сайт карты, выбраць аб'ект, які цікавіць (загадзя падключыўшы слой «Элементы вулічна-дарожнай сеткі»), і «клікнуць» па ім.
Трэба адзначыць, што кожны жадаючы можа выкарыстаць форму адваротнай сувязі на публічнай карце і прыслаць інфармацыю аб паходжанні вуліцы са спасылкай на крыніцу атрымання даных.

Апошнія навіны