Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» паведамляе аб паспяховым старце продажаў 2019 года: ў выніку аўкцыёнаў атрымана 17,1 тыс. рублёў і 267,5 тыс. рублёў

На таргах з пачатку бягучага года камітэтам рэалізавана нерухомасць агульнай плошчай больш за 5,5 тыс. кв.м.

10 студзеня 2019 года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» прададзены гараж плошчай 85,6 кв.м, размешчаны па вул. 10 год Кастрычніка, 28 у г. Рэчыца. Аб'ект выстаўляўся на таргі без зніжэння пачатковага кошту і адразу знайшоў свайго пакупніка. Адзіны ўдзельнік набыў гараж за 17,1 тыс. рублёў. Новы ўласнік плануе на набытым аб'екце адкрыць станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.


17 студзеня 2019 года прададзены комплекс будынкаў агульнай плошчай 5491,9 кв.м у п. Сасновым Мазырскага раёна. Пачатковы кошт продажу быў зніжаны на 50%. Адзіны ўдзельнік набыў будынкі за 267,5 тыс. рублёў. На базе гэтых аб'ектаў новы ўласнік плануе ажыццяўляць вытворчую дзейнасць.


Камітэт «Гомельаблмаёмасць» запрашае ўсіх зацікаўленых асоб прыняць удзел у сваіх аўкцыёнах. Бліжэйшыя таргі прызначаны на 22 і 24 студзеня 2019 г.

Тэлефоны для даведак: +375 232-70-36-43; +375 232-70-38-49.

Апошнія навіны