Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» працягвае актыўна выкарыстоўваць магчымасць продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці на электронных таргах

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» працягвае актыўна выкарыстоўваць магчымасць продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці на электронных таргах

Продаж дзяржаўнай маёмасці пры дапамозе электронных таргоў не губляе сваёй актуальнасці. За мінулы перыяд 2021 года ў выніку цеснага супрацоўніцтва камітэта «Гомельаблмаёмасць» з электроннай гандлёвай пляцоўкай ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» на электронных аўкцыёнах было прададзена 9 аб'ектаў нерухомай маёмасці.

Так, 20 красавіка на чарговых электронных таргах быўрэалізаваны будынак сада з гароднінасховішчам, размешчаны ў горадзе Калінкавічы. Гэты аб'ект новы гаспадар плануе зрабіць многафункцыянальным, асноўным прызначэннем якога будзе аказанне паслуг насельніцтву.

Наступныя электронныя таргі прызначаны на 29 красавіка, 6, 13, 18, 20 і 25 мая 2021 года. Да продажу прапануецца 47 лотаў.

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце ЭТП «БУТБ – МАЁМАСЦЬ».

Апошнія навіны