29.09.2020
Камітэтам «Брэстаблмаёмасць» на аўкцыён выстаўлена 27 аб'ектаў нерухомай маёмасці з пачатковым коштам, роўным адной базавай велічыні

Камітэт «Брэстаблмаёмасць» абвяшчае аб масавым распродажы нерухомай маёмасці ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім і Столінскім раёнах.
На аўкцыён, які адбудзецца 9 кастрычніка, выстаўлены 27 аб'ектаў: былы будынак клуба, лазня, медыцынскі пункт, школа і інш. Пачатковы кошт – адна базавая велічыня.
Да таргоў дапускаюцца ўсе жадаючыя – грамадзяне, прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі. Пры гэтым выкананне ўмоў продажу магчыма таксама юрыдычнай асобай, уласнікам маёмасці, заснавальнікам (удзельнікам) якога з'яўляецца пакупнік.
З падрабязнай інфармацыяй аб аб'ектах, умовах удзелу можна азнаёміцца на сайтах Дзяржкаммаёмасці ў раздзеле «ПРОДАЖ/АРЭНДА МАЁМАСЦІ»; Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле «НЕРУХОМАЯ МАЁМАСЦЬ» і ЭГП «БУТБ-Маёмасць».
Атрымаць кансультацыю спецыялістаў камітэта «Брэстаблмаёмасць» можна па тэлефонах: 8 (0162) 21-11-99, 20-87-85, 21-19-82.
Iнфармацыя аб праходжанні акрэдытацыі і ўдзелу ў электронных таргах: 8 (017) 309-37-44, 309-32-09, 309-32-49, +375 (29) 198-78-19.
Апошнія навіны