Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэтам «Гомельаблмаёмасць» на таргах было прададзена шэсць аб'ектаў нерухомай маёмасці

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» правёў таргі па продажы нерухомай маёмасці ў г. Гомелі і ў Гомельскай вобласці, на якіх прададзена 6 з 13 выстаўленых лотаў.

Магчымасці электроннай гандлёвай пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы выкарысталі пяць пакупнікоў, а адзін набыў аб'ект на класічных таргах.

У ходзе аўкцыёнаў быў прададзены былы дзіцячы сад плошчай болей 500 кв. м у Рагачэўскім раёне, які будзе выкарыстоўвацца новым уласнікам для вядзення падсобнай гаспадаркі.

За будынак клуба ў г. Гомелі і гараж у г. Петрыкаве бароліся па 2 удзельніка. Аб'екты былі выстаўлены са зніжэннем кошту на 80% і прададзены болей чым за 83 і 23 тысячы рублёў адпаведна.

Шанц быць адзіным удзельнікам таргоў выкарысталі 2 прэтэндэнта на пакупку, якія набылі аб'екты па пачатковым кошце, роўным базавай велічыні. 

Акрамя таго, на аўкцыёне быў прададзены Дварэц у Нароўлі. Да гэтага было сем спроб рэалізаваць яго, але толькі на 8 таргах будынак знайшоў свайго пакупніка. 

Падрабязная інфармацыя аб будучых таргах і выстаўленых лотах размешчана на сайтах: Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, камітэта «Гомельаблмаёмасць».


Апошнія навіны